Прэс-канферэнцыя Барыса Батуры: дынамічнасць правядзення і лаканічнасць адказаў

0

У Мінаблвыканкаме ў пятніцу, 25 чэрвеня, адбылася прэс-канферэнцыя Барыса Батуры, месяц таму прызначанага новым старшынём аблвыканкама.

«Нікога душыць мы не збіраемся. Запрашаем вас да канструктыўнага дыялогу і аб’ектыўна адказнага асвятлення і поспехаў, і праблем Міншчыны», — сказаў губернатар, адкрываючы прэс-канферэнцыю з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі вобласці, працягласць якой склала адну гадзіну.

Як гэта ні банальна можа гучаць, але сапраўды ўдзельнікі адзначылі, што мерапрыемства адрознівалася дынамічнасцю яго правядзення, кароткімі (да таго ж, менш напоўненнымі дыпламатычнымі абаротамі) адказамі на пытанні журналістаў, пазначэннем тэрмінаў -арыенціраў вырашэння тых ці іншых праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці.

Реклама

Паабяцаўшы праводзіць падобныя сустрэчы з прэсай рэгулярна, Барыс Батура напрыканцы папрасіў, каб адпаведныя службы не гублялі сілы на папярэднюю падрыхтоўку і размеркаванне пытанняў сярод журналістаў: размова павінна быць жывой і на самыя актуальныя тэмы.

«Зараз патрэбна проста працаваць. Патрабавальнасць будзе высокая, але, мяркую, праз 2−3 гады і вынікі будуць адпаведныя», — сказаў губернатар.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии