Героі кнігі сустрэліся з аўтарам

0

Героі кнігі Таццяны Падаляк «Нашчадкі вогненных вёсак» сустрэліся з аўтарам 16 чэрвеня пад час прэзентацыі выдання ў бібліятэцы Слуцкага дварца моладзі.
На сустрэчу завіталі і каля паўсотні случчан.
Усяго ў кнізе надрукаваны больш за 30 успамінаў людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, якія цудам пазбеглі пад час вайны лёсу жыхароў Хатыні. Таццяна Падаляк, аўтар кнігі, кіраўнік прэс-цэнтра Дома Прэсы, пад час прэзентацыі адзначыла, што Случчына займае ў кнізе значнае месца. «Шэсць чалавек падзяліліся сваімі ўспамінамі. Іх збіраў Васіль Цішкевіч, навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея. Яго намаганнямі на сустрэчу сёння прыйшлі сведкі таго часу Соф' я Міхайлаўна Багдановіч, Надзея Пятроўна Ляневіч, Надзея Антонаўна Алісевіч, Антон Аляксандравіч Пуцятаў».
Сведкі трагедый эмацыянальна расказалі прысутным, як прай-шлі праз жудасныя выпрабаванні і падзякавалі аўтара за праў-дзівую кнігу.
Нагадаем чытачам, што ў Слуцкім раёне карнікі спалілі 36 вёсак, 11 з іх так і не адрадзіліся.

Сяргей Багдашыч

Таццяна Падаляк падарыла выданне тым случчанам, якія сталі героямі кнігі "Нашчадкі вогненых вёсак". Фота: Васіль Цішкевіч

Реклама

Таццяна Падаляк падарыла выданне тым случчанам, якія сталі героямі кнігі «Нашчадкі вогненых вёсак». Фота: Васіль Цішкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии