— Штогод пад акном маім расцвітае
Куст язміну.
Вось ён і зараз мяне вітае
Квітнеючай белай галінай…
— Быў палюбоўнік у цябе? —
Нечакана пытае Зося.
— Ты гэта куды, кума, грабеш?
— Ды гэта табе падалося…
Якое прыгожанькае дзіця
Ты трымаеш на ручках!
— Прынесла да мяне яе свацця,
Каб паглядзела ўнучку…
— Нешта падобнае вельмі дзіця
На Тараса — суседа.
Ён нежанаты, яшчэ халасцяк…
— Цябе што, цікавіць гэта?
— Ды й бачыла я аднойчы вас
Пад гэтым язмінам…
Нічога мужчына сусед-Тарас?
Хадзілі ж вы па маліну?
— Табе лепш следчым трэба быць,
А ты — у канторы…
Табе там няма чаго рабіць —
Мала прасторы…
Мікола Мельнікаў