Маналогі на розныя тэмы

0

За што мужчын кахаюць

— Я ў гэтай справе педантычны:
Калі быў у Еўропе,
Ва ўсіх мужчын, практычна,

Бываюць недахопы! -
Звярнуўся Ціт да Янкі
З сур’ёзнаю прамовай,
Ішоўшы на гулянку,
На танцы ў клуб вясковы. -
У кожнага мужчыны
Ёсць і свая вартасць —
Кахаюць іх жанчыны
Усё ж за іх упартасць.

Падарунак бацьку

Плача наш Сымонка —
Хлопчык невялікі,
Бо няма рамонкаў,
Люцікі паніклі…
— Не плач ты, дзіцятка,
Вунь мак ды каноплі, —
Суцяшае матка, —
Скінь свае пантофлі,
Назбірай лепш маку,
Канапель шчэ трошкі…
Падарунак татку
Будзе ад Сымонкі!

Реклама

Тое, што доктар прапісаў

— Ты ведаеш, доктар дазволіў
Піць чарачку мне ў дзень, не болей!
Яго параду я прымаю,
Больш чаркі ў дзень не выпіваю!
…Але ад звычкі даўніх дзён
Шчэ не адвык ніяк Лявон:
І ўжо за год пяцідзесяты
Ён п’е па чарцы — тая з кварту.
Міколай Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии