Каб у кожнага быў свой асабісты юрыст…

0

У красавіку гэтага года Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана новае выданне — навукова-папулярны часопіс «Личный юрист». Рэдакцыяй і выдаўцом журнала з’яўляецца выдавецтва «СТАТУТ».

Часопіс разлічаны на шырокае кола чытачоў, у ім плануецца ў даступнай для любога чалавека форме асвятляць актуальныя пытанні грамадзянскага, працоўнага, жыллёвага, спадчыннага, зямельнага, сямейнага і іншых галін права.
Выданне, такім чынам, ставіць за мэту садзейнічаць юрыдычнай адукаванасці грамадзянаў, павышаць іх прававую свядомасць, дапамагаць ім у вырашэнні розных складаных жыццёвых сітуацый.
«Личный юрист» уключаны у падпісны каталог РУП «Белпошта» на 2-е паўгоддзе 2010 года, таму плануецца, што першы нумар новага выдання пабачыць свет у ліпені.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии