Бібліятэцы падарылі «Піпі Доўгуюпанчоху»

0

Стэфан Эрыксан, кіраўнік Шведскай амбасады ў Беларусі, перадаў Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы падарунак — кнігу Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха».

Цяпер слуцкія дзеці змогуць пазнаёміцца з сусветна вядомай аповесцю знакамітай шведскай казачніцы на беларускай мове. Перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» падчас Дзён культуры Швецыі ў Салігорску сказаў, што першым слухачом казкі аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі стаў ягоны маленькі сын.

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии