Вулічныя мянушкі

0

«Кур'ер» друкаваў матэрыял «Прозвища людей и неофициальные названия районов города „переселяются“ в официальные документы». У ім, сярод іншага, вялася гаворка пра вулічныя мянушкі ў вёсках Случчыны. У якасці водгука на гэты матэрыял чытач Мікалай Барысевіч даслаў ліст пад назвай: «Мянушкі маёй вёскі».

У сваім лісце ён пазначае, што запомніліся такія «вулічныя прозвішчы»:
Полаз, Брыдасць, Воўк, Пракурор, Шпунт, Мідрай, Ета, Таркованка, Сарагоўка, Грыцук, Чыгунчык, Буцька, Доўгі, Пакаёўка, Хадзісюды, Рыжы.

У размове з карэспандэндам газеты «Кур'ер» ён распавёў, чаму ў таго ці іншага селяніна тая ці іншая мянушка. Але ж гэта — тэма для асобнай публікацыі. Між іншым, па многім мянушкам можна і здагадацца, чаму чалавека клічуць менавіта так.
Мікалай Барысевіч пажадаў не агучваць, аб якой вёсцы ідзе размова, «бо людзі могуць пакрыўдзіцца, негледзячы на тое, што ведаюць свае вулічныя мянушкі ды і часта суседзяў клічуць толькі імі, забыўшыся пра сапраўднае прозвішча ці нават імя».

Реклама

Алесь Дастанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии