Выйшла новая кніга старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка

0

Ў чытальнай зале Любанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, 7 мая адбылася прэзентацыя новай кнігі нашага земляка, старэйшага айчыннага дзіцячага пісьменніка Івана Муравейкі.

«Я — Іван з Беларусі» — так называецца гэтая кніга, выпуск якой выдавецтва «Літаратура і мастацтва» прыўрочыла да 65-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй.
У новы зборнік твораў Івана Андрэевіча, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну з першых да апошніх дзён, уключаны франтавыя запісы, што расказваюць пра падзеі лета 1941 года, апавяданні, вершы, балады і паэмы, напісаныя ў перапынках між баямі. Змест выдання складаюць таксама нарысы пра баявых таварышаў пісьменніка, пра герояў Любаншчыны. Варта дадаць, што тыраж кнігі больш тысячы экзэмпляраў. Яе ахвотна набывалі мясцовыя жыхары падчас святочных мерапрыемстваў.
Іван Муравейка, нягледзячы на сталы ўзрост, працягвае працаваць. Зараз, напрыклад, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да друку яго кніга для маленькіх чытачоў «Растуць дзеці».

Сяргей Любшын

Реклама

ВЕТЭРАН-ПІСЬМЕННІК. Старэйшы дзіцячы беларускі пісьменнік Іван Муравейка дае аўтографы сваім чытачам. Фота: Сяргей Любшын
ВЕТЭРАН-ПІСЬМЕННІК. Старэйшы дзіцячы беларускі пісьменнік Іван Муравейка дае аўтографы сваім чытачам. Фота: Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии