У экспазіцыі Любанскага музея адведзена месца чарапасе

0

У суботу, 15 мая, пад час правядзення Ночы музеяў у Любані, у экспазіцыі музея народнай славы з’явіўся куток, прысвечаны балотнай чарапасе, асобіны якой яшчэ зрэдку можна сустрэць у любанскіх вадаёмах.

Падставамі для з’яўлення дадзенага кутка сталі выпуск «Белпоштай» паштовай маркі з выявай балотнай чарапахі і даследаванні археолагаў, якія знайшлі пры раскопках берагоў любанскіх вадаёмаў шмат акамянелых астанкаў гэтага земнаводнага.
У новай экспазіцыі можна пабачыць панцыр балотнай чарапахі, рэшткі якога былі знойдзены на Любаншчыне. Яго ўзрост — больш за пяць тысячагоддзяў.
Як зазначылі супрацоўнікі музея, выгляд балотнай чарапахі не змяніўся на працягу тысячагоддзяў.
Сёння колькасць гэтага віду жывёлаў моцна скарацілася. У той жа час для папуляцыі рыбы балотная чарапаха выконвае ролю санітара, які прадухіляе ўзнікненне эпідэмій. Зараз гэты від земнаводных занесены ў Чырвоную кнігу.

Жанна Аўдзеева

Реклама

На адкрыццЁ новага фрагмента экспазіцыі ў Любанскі музей народнай славы была прынесена жывая балотная чарапаха. Фота: Сяргей Любшын
На адкрыццЁ новага фрагмента экспазіцыі ў Любанскі музей народнай славы была прынесена жывая балотная чарапаха. Фота: Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии