Кніжнаму магазіну «Жывое слова» — 45 гадоў

0

Старэйшаму салігорскаму кніжнаму магазіну “Жывое слова”, што па вуліцы Ленінскага камсамола, 7 мая споўнілася 45 гадоў.

Шмат жыхароў горада памятаюць чэргі пад дзвярыма магазіна, якія утвараліся з раніцы — задоўга да адкрыцця. Кнігі ў савецкі час таксама былі дэфіцытам. Сёння чэргаў за кніжкамі няма.
Па словах Ганны Салавей, загадчыцы «Жывога слова», штомесяц магазін прадае літаратуры на 40 мільёнаў рублёў. У запасе маецца кніжак на 400 мільёнаў, каб было з чаго выбіраць пакупніку.
«У магазіне я працую 32 гады. Калі ўспамінаць, што прадавалі, усяроўна як перагортваць старонкі жыцця, — расказвае Ганна Салавей. — Сёння іншы час, і адчуваецца вялікі попыт на літаратуру прыгодніцкую і дзіцячую. Шкада часам пакупніка, які шукае кніжку пра Беларусь на нямецкай, італьянскай ці іспанскай мовах, бо едзе ў далёкае замежжа, жадае такую кніжку падарыць там. Гэта была б добрая рэклама пра нас, але такіх кніжак няма. Часам бываюць толькі фотаальбомы на англійскай мове».
Сёння ў магазіне працуе 8 чалавек. Усе яны маюць спецыяльную адукацыю, заўсёды шчыра сустракаюць кожнага пакупніка.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

KЛЮБІМАЯ СПРАВА. Прадавец Вольга Вячорка: "Працую тут 13 гадоў, прырасла да гэтага магазіна". Фота: Уладзімір Амяльчэня
ЛЮБІМАЯ СПРАВА. Прадавец Вольга Вячорка: «Працую тут 13 гадоў, прырасла да гэтага магазіна». Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии