Да 65-годдзя Перамогі: лёс паліцая

0

— У вайну служыў ён немцам
У паліцыі. Кабздох —
Так фамілія, здаецца,
У яго была, Цімох?

— Так назвалі яго людзі!
Па фаміліі ж яго
Называць ніхто не будзе.
Запытай хоць у каго!
— Гэта так, — заўважыў сябра. -
Шпарыць мог усюды ён…
А які Кабздох быў храбры,
Калі знойдзе самагон!
— Сцеражыцеся, бандыты! -
Лаяўся на партызан.
— Хутка будзеце разбіты! -
П’яны ён заўжды казаў.
Кабура — для пісталета,
А ў яго — для каўбасы
Ці для сала. «Зброю» гэту
Ён на поясе насіў…
Быў ахвочы да жанчын
І да самагонкі.
Ён да іх сябе лічыў

Знаўцам вельмі тонкім.
…Партызаны паганялі
Неяк паліцаяў.
Ішлі рэйдам, пастралялі -
Збегла ў горад зграя.
А Кабздох у туалеце,
У яме той з пахам,
Сховішча сабе прыкмеціў,
Схаваўся ад страху.
Як ён там не задыхнуўся
У смуроднай яме?!
Зараз я і сам дзіўлюся…
— Ратавалі ж самі?
— Думалася чалавекам
Будзе ад «купання»…
— Дзе там? Недарэка
Чалавекам стане?!
— Шчэ і смурдам будуць клікаць,
Свае бобікі ў тым ліку…
…Заслужыў сваё прызванне,
Хоча ці не хоча:
Знайшлі шыбельніка ў лазні -
Павесіўся ноччу…
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии