Шведскія і беларускія пісьменнікі выступілі ў Салігорску

3

У Салігорскай дзіцячай бібліятэцы 14 траўня адбылася літаратурна-музычная імпрэза. Мерапрыемства праводзілася ў межах Дзён культуры Швецыі ў Беларусі.

У імпрэзе ўзялі ўдзел беларускія і шведскія літаратары. Ініцыятарам праекта выступіла шведская журналістка Марыя Сёдэрберг. На працягу дзвюх з паловай гадзін аўтары чыталі ўрыўкі з уласных твораў.

Перад наведваннем сталіцы беларускіх шахцёраў літаратары разам са Стэфанам Эрыксанам, паслом Швецыі ў Беларусі, наведалі Слуцк. Краязнаўца Ігар Ціткоўскі правёў для іх цікавую экскурсію па гораду. Падрабязней пра гэту падзею чытайце на нашым сайце пазней.

Реклама


Аддзел навін

Фота: Таццяна Гусева

Фота: Таццяна Гусева

Фота: Таццяна Гусева

Фота: Таццяна Гусева






3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Елена
Елена
16 мая 2010 17:52

Вот это номер!
А была информация, что встреча состоится в Доме Культуры.

Шумахерская
Шумахерская
26 августа 2010 05:35

а почему об этом зарание не сообщаете?

Шумахерская
Шумахерская
26 августа 2010 05:35

ссори) нашла)