Падцвердзілі ганаровае званне «народны»

0

Шэраг творчых самадзейных калектываў Старадарожскага раёна ў красавіку падцвердзілі званні «народны» і «ўзорны». Мерапрыемства ў вялікай зале Палаца культуры горада Старыя Дарогі адкрыў тэматычным прадстаўленнем-прывітаннем ансамбль песні і музыкі «Журавушка».

Затым выступілі калектывы, якія прэтэндавалі на падцвярджэнне званняў «народнага» ці «ўзорнага». Народны ансамабль народнай песні «Таліца» раздзяліў сваё выступленне на дзве часткі: першая была прысвечана ваенна-патрыятычнай тэматыцы, другая складалася з беларускіх народных песняў.
Народны ансамбль народнай песні «Языліца» Языльскага цэнтра культуры і адпачынку таксама выканаў патрыятычныя і народныя песні. Абодва калектыва атрымалі станоўчую адзнаку і падцвердзілі званні «народныя».
Парадаваў сваім выступленнем узорны харэаграфічны ансамбль «Росінка», удзельнікі якога выканалі разнастайныя харэаграфічныя кампазіцыі, і ансамбль па праву падцвердзіў званне «ўзорнага».
Абласная камісія адзначыла цікавае выступленне ў антракце эстраднай студыі «Флэш» маладзёжнага цэнтра «Юность» і рэкамендавала яму падрыхтаваць праграму для прысваення звання «народнага».
Раней у гэтым годзе падцвердзілі званне «народнага» два калектывы раённага цэнтра культуры і адпачынку: ансамбль народных інструментаў і духавы аркестр.
Усяго на Старадарожчыне налічваецца 13 калектываў, якія носяць ганаровыя званні «народнага» ці «ўзорнага».

Анатоль Барыс

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии