Канец любанскаму даўгабуду

0

Сёлета на будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплекса, які ўжо гадоў 20 узводзяць у Любані, выдзелены два з паловай міліярды рублёў. Паводле слоў Рыгора Ільюшонка, намесніка старшыні райвыканкома, гэтага хопіць, каб да канца года давесці да ладу першую чаргу ФАКа — прасторную спартыўную залу. У будучым годзе будзе пабудавана і другая чарга — басейн. Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии