Андрусь з Канады

0

Андрусь Бодуэн нарадзіўся ў Бельгіі, вырас у Канадзе, у правінцыі Квебек. Добра валодае англійскай і французскай мовамі. Мінулым летам першы раз быў у Мінску, пачуў беларускую мову і беларускія песні.«Па мілагучнасці беларуская мова на другім месцы пасля італьянскай. Так прызнана ў ААН. Трапіўшы ў Мінск, купіў кніжку «Гаварыце па-беларуску». За няпоўны год я пачаў гаварыць па-беларуску. Мне дзіўна, чаму большасць людзей у вас гаворыць на рускай мове, — кажа Андрусь. — Беларуская мова мне вельмі падабаецца. Фота і тэкст: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии