Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, у скклад якой уваходзіць “Кур’ер”, 7 мая на Міжнароднай спецыялізіраванай выставе “СМІ ў Беларусі” за яркі паспяховы дэбют узнагароджана Дыпломам Міністэрства інфармацыі.
Па прызнанню членаў Асацыяцыі “Аб’яднаныя масмедыі”, сёлета, калі яшчэ не ўся рэгіянальная недзяржаўная прэса атрымала магчымасць распаўсюджвацца праз сістэму “Белпошта” і “Саюздрук”, было складана разлічваць на прызнанне новага прафесіянальнага аб’яднання на штогадовым медыяфоруме. Аднак дэбют сапраўды атрымаўся. Як зазначыла Алена Шостак, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі, газеты рэгіянальшчыкаў і іншая прэзентацыйная прадукцыя карысталіся асаблівым поспехам і разыходзіліся “як гарачыя піражкі”. На яе думку, гэты сумесны праект Асацыяцыі паказаў, што сябры аб’яднання маюць неблагі патэнцыял, каб разам паспяхова праводзіць цікавыя сацыяльна-значымыя мерапрыемствы.
Сяргей Станкевіч
РАНЕЙ: «Кур’ер» на медыя-форуме
СУМЕСНЫ ПРАЕКТ. На фотаздымках прадстаўлены кароткі рэпартаж з выставы “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіла з 4 па 7 мая ў зале “БелЭКСПА” у Мінску.