Шведскія і беларускія пісьменнікі сустрэнуцца з салігорскімі чытачамі

У межах Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, якія ладзяцца дзевяты год запар, 14 мая ў Салігорскім Палацы культуры плануецца правесці літаратурную імпрэзу.

Як паведаміла карэспандэнту «Кур'ера» Таццяна Краўчонак, галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў культуры і мастацтва упраўлення культуры Мінаблвыканкама, гэта першае мерапрыемства такога кшталту ў Салігорску.
Па папярэдняй інфармацыі ўдзел у літаратурнай вечарыне ў Салігорску 14 мая плануюць узяць: са шведскага боку — Агнета Плеель, Мацей Зарэмба, Яніна Арлоў, Азар Махлуян і Дзмітры Плакс; з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Барыс Пятровіч, Віталь Рыжанкоў, Анка Упала.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии