Пакарылі сэрца расіян

Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў Любані Алена Міхаленя і Канстанцін Макась узнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені расійскага фестываля-конкурсу дзіцячай эстраднай песні «Залаты ключ».

Эстрадны фэст адбыўся ў канцы красавіка ў пасёлку Сіверскі, непадалёку ад Гатчыны — горада-пабраціма Любані. У ім удзельнічалі звыш васьмі дзесяткаў юных выканаўцаў з Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Пскова і іншых гарадоў Расіі.
Удзел у фэсце ўзялі Алена Міхаленя і Канстанцін Макась (выкладчык Ала Міхаленя). Яны сваім выступленнем пакарылі і слухачоў, і журы конкурсу, якое ўзначальваў Альберт Асадулін, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.
У выніку юныя любанскія выканаўцы былі ўзнагароджаны (у сваіх узроставых падгрупах) дыпломамі трэцяй ступені. А Канстанцін Макась удастоіўся яшчэ і дыплома «За выкананне патрыятычнай песні».
«Я вельмі задаволена тым, што мае вучні прыехалі з такога прэстыжнага фестывалю-конкурсу з высокімі ўзнагародамі, — сказала Ала Міхаленя. — Гэта азначае, што мая праца па развіццю спеўных здольнасцей гэтых дзяцей не была марнай».

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии