Зборнік «Выбраныя творы» нашай зямлячкі пісьменніцы Алены Васілевіч выйшаў днямі ў выдавецтве «Беларуская навука» (серыя «Беларускі кнігазбор»).
Кнігу склалі тры аповесці са славутай тэтралогіі Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся», лепшыя апавяданні і эсэ розных гадоў.
У прадмове літаратурны крытык Ала Сямёнава піша: «Алена Васілевіч ніколі не мітусілася, выдаючы «літхарч» шалёнага грамадскага попыту. Вы не знойдзеце ў яе «распрацовак» праблем, што не сыходзілі з матэрыялаў першых калонак газет — учора, сёння, заўтра. Як, дарэчы, не сустрэнеце метафізічных пытанняў вечнасці, глабальных узрушэнняў, лабірынтных сітуацый. Але прысутнічае — усё ж! — вечнае: ідэалы, хараство, каханне, дабрата…».
Рэдакцыя «Кур’ера» павіншавала Алену Сямёнаўну з выхадам кнігі. «Мне вельмі прыемна, што у бліжэйшы час зборнік атрымаюць бібліятэкі і школы», — сказала пісьменніца.
Аддзел навін