Любань падключаецца да кабельнага

Звыш ста дваццаці мільёнаў рублёў ужо уклала ААТ «СлуцкАблГарант» у рэалізацыю праекта «Сетка кабельнага тэлебачання горада Любані».

Як адзначыў Сяргей Панчанка, начальнік Салігорскай вытворчасці ААТ «СлуцкАблГарант», грошы пайшлі на мантаж сістэмы, што складаецца з трох антэн эфірнага прыёму тэлебачання, размешчаных на даху адной з гарадскіх пяціпавярховак. Значных сродкаў запатрабавала абуладкаванне галаўной станцыі са спецыяльнай апаратурай, пяццю спадарожнікавымі антэнамі і на пракладку кабеляў.
Сёння да кабельнага тэлебачання ў Любані падключана шэсць дзесяткаў дамоў. Колькасць абанентаў пераваліла за 1,1 тысячы. Яны маюць магчымасць глядзець дваццаць шэсць тэлеканалаў, да якіх хутка далучацца салігорскі СТК, СТС, ДТВ і ТНТ. «Сёлета правайдэр кабельнага тэлебачання разлічвае давесці лік сваіх абанентаў у Любані да дзвюх тысяч», — паведаміў Сяргей Панчанка.

Сяргей Любшын

Реклама
4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Гламур
Гламур
5 мая 2010 16:57

Слуцкий Гарант делает в Любани 26 каналов, а в самом Слуцке 16? Что за ерунда?

Ой!
Ой!
5 мая 2010 22:48

А в Узде по кабельному ТВ транслируют 42 канала. и плата приблизительно такая же, как у нас. Куда до них нашему Гаранту…

A-ta-ta
A-ta-ta
6 мая 2010 09:17

Хочу в Слуцке ТНТ и СТС!!!

NOISE
NOISE
13 мая 2010 10:04

Неужели случчане не достойны 26-ти каналов?