«Кур'ер» на медыя-форуме

Разам з другімі членамі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы газета «Кур'ер» прымае удзел у адкрыўшайся 4 мая ў сталічным павільёне «БелЭКСПА» выставе «СМІ ў Беларусі».

На гэты раз ХІV міжнародная спецыялізіраваная выстава праходзіць пад знакам святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі. У форуме ўдзельнічаюць больш за 600 выданняў як Беларусі, так і суседніх дзяржаў блізкага замежжа, а таксама Кубы, Кітая, Індыі.
На кароткай прэс-канферэнцыі пасля адкрыцця выставы Алег Праляскоўскі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падзяліўся, што ён ганарыцца беларускай рэгіянальнай прэсай і ўдзячны ёй, што яна добра кантралюе інфармацыйны прастор краіны.

Сяргей Станкевіч

Реклама

НА ФОРУМЕ. Павільён Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, у якую ўваходзіць газета "Кур'ер". Фота: Сяргей Станкевіч
НА ФОРУМЕ. Павільён Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, у якую ўваходзіць газета «Кур'ер». Фота: Сяргей Станкевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии