Бізнесмэнкі

— Чула я, што ў твайго мужа
Палюбоўніца?!
— Хай і ёй мой муж паслужа,
На здароўіца…

— Ды хіба ж так можна, Ганна,
Мужам гандляваць?
— Не ўсім так шчасціць Валя,
Выгадна прадаць —
Муж мой кожны дзень уранні Нясе баксы без пытанняў!
А чаму вунь тыя цацы,
З новых, што жывуць у палацах,
Тых мужчын завуць?
А свае ў замежжы
Робяць «чаўнакі»,
Мо чужы, бач, лепшы!
Не абы які!
Мы ж матэрыяльна
Жывем, дзякуй Богу! -
Зацвердзіла Ганна. -
А як твой Сярога?
Пазнаёміць можа муж
З дамаю багатай…
— Добра, Ганна… А чаму ж?
Вось і будуць яны разам
Грошы зарабляць,

Ну, а мы імі тым часам
Будзем кіраваць!
Бізнес свой разгарнем,
Маўляў, ведай нас!
Ды і самі на тым поўдні
Адпачнем не раз!
… І вось аднойчы пачуў я:
Закрыла міліцыя
Той бізнес маладзіц,
Не даўшы нарадзіцца…
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии