Варожы голас ці голас свабоды

0

Многія са старэйшага пакалення часта ўзгадваюць і зараз тыя часы, калі вечарамі з вялікімі намаганнямі прыслухоўваліся да радыёрэпартажаў, якім савецкая сістэма прыклейвала ярлык «варожыя галасы» і спрабавала іх усялякім чынам «глушыць».
Напярэдадні Усясветнага дня свабоды друку «Кур’ер» задаваў наступныя пытанні: А ці былі ў вас жаданне  і практыка слухаць «голас з-за бугра»? Як вы адносіліся да гэтых рэпартажаў, напрыклад, той жа «Свабоды»?

Ілья, навучэнец калледжа (Слуцк):
— «Свабода» — цікавая радыёстанцыя. Абавязкова слухаю яе навіны з Беларусі.

Ілья

Реклама

Канстанцін Савельевіч, пенсіянер (Салігорск):
— Я слухаў многія, як тады казалі, «варожыя» галасы, але адчуваў душою, што яны гавораць праўду. Праз некаторы час гэта станавілася відавочным.

Канстанцін Савельевіч

Мікалай Мікалаевіч, электраслесар (Салігорск):
— Слухаю перадачы «Свабоды» з Прагі. Часам гэта самыя цікавыя навіны пра нашу Беларусь. Шкада, што не магу слухаць пастаянна.

Мікалай Мікалаевіч

Максім, студэнт універсітэта (Салігорск):
— Каб ведаць розныя погляды на нашу рэчаіснасць, карысна слухаць «Свабоду» і другія. Пры гэтым я карыстаюся інтэрнэтам.

Максім

Рыгор Уладзіміравіч, пенсіянер (Салігорск):
— Раней слухаў рэгулярна, цяпер гляджу тэлеканал RTVІ. Праўда, тут бядней  навіны з Беларусі.

Рыгор Уладзіміравіч

Апытваў Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии