Аляксандр любіў жыццё

0

Аляксандр пасля вайны прычыкіляў у родную вёску на мылінцах. Жонка яго Анюта ад радасці не ведала дзе пасадзіць, як услужыць дарагому чалавеку, без якога гаравала чатыры ваенныя гады.

Да ліхалецця ў іх нарадзілася дачушка Настуська. Калгас дапамог пабудаваць новую прасторную хату. Аляксандр быў добрым спецыялістам па тэхніцы. Таму на вёсцы яго паважалі і аднасяльчане, і кіраўніцтва калгаа. Усё было добра, але пачалася вайна. Аляксандр адным з першых пайшоў у ваенкамат. Пра тое, што вытрымаў, перажыў на вайне, простымі словамі не выскажаш.
А аб тым, як жыла яго сям’я пад немцам, таксама без слёз не паведаеш.
І вось яна, доўгачаканая Перамога. Нічога, што трохі падстрэлены, затое жывы. Колькі разоў у акопах думаў пра сустрэчу пасля перамогі, колькі разоў уяўляў, як дачушку і жонку абдыме.
Прыйшоў, убачыў… ад хаты толькі два абгарэлыя прысценкі засталіся. Пад час акупацыі немцы аблюбавалі яго дом і зрабілі ў ім, так званую «паліцай-хату», а дачку з жонкай выгналі ў лазню. Перад самым прыходам Чырвонай Арміі партызаны падпалілі «штаб», і хата амаль што ўся згарэла.

Праз год, трохі падлячыўшыся, Аляксандр узначаліў МТС.
Тэхніка ўся была разбітая, запчастак не хапала, паліва выдзялялі мала, але неяк выкручваліся.
Так прайшло пяць пасляваенных гадоў. Жыццё пакрыху ўладкоўвалася.
Адбудавалі новую хату. Анюта нарадзіла двух хлапчукоў - Ваньку і Міколку. Настуська ўжо скончыла пачатковую школу.
Лета 1951 года выдалася надзвычайна гарачае, спякота стаяла невыносная. На палетках дзень і ноч неслі варту і дарослыя, і дзеці, каб зберагчы ад пажараў пасевы.

Реклама

У той дзень ужо з самай раніцы пачало прыпякаць. Аляксандр на новенькім матацыкле ехаў паўз жытняе поле, радаваўся цяжка налітаму коласу. «Будзем з хлебам», — думаў ён.
Раптам каля лесу, дзе заканчваецца жытняе поле, заўважыў уздымаўшыся струменьчык дыму. Цікава, хто гэта там у такую спякоту распаліў вогнішча? Аляксандр, пад’ехаўшы бліжэй, убачыў - гарыць збожжа.
Малады трактарыст збіваў агонь курткай, а трактар стаяў непадалёку з працуючым рухавіком.
«Лёнька, сядай на матацыкл і дуй у пасёлак, заві на дапамогу», — крыкнуў Аляксандр, а сам кінуўся да трактара. Плугі ўпіліся ў зямлю. Аляксандр адсякаў загарэўшуюся частку поля. У кабіне было пекла, ад дыму слязіліся вочы. А ад вёскі неслася ўжо машына з людзьмі, а за ёй другая з вялікай бочкай вады і помпай.

Гуртам людзі ўсё-такі патушылі агонь, выратавалі хлеб. Аляксандр, адагнаўшы трактар на край поля, сядзеў на траве, а Анюта перавязвала анучкамі яго абгарэўшыя рукі, прыгаварваючы: «Родненькі ты мой, дзякуй Богу, ты застаўся жывы»…
Праз два тыдні вёска пахавала Аляксандра, героя вайны, героя працы, простага чалавека, які любіў жыццё, сваю родную зямлю.
Усё-такі дастала яго праклятая вайна: кавалачак жалеза, які блукаў па целу, дайшоў да сэрца.

Мікола Корань

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии