Замалёўкі аўтааматарскія

0

Падзяліць на дваіх

Інспектар ДАІ замежную марку
Спыніў і пытае:
— Куды гэтак шпарка?
Сто дваццаць у гадзіну
Вы зараз ляцелі!

Жыццё надакучыла?

У рай захацелі?
— А колькі патрэбна?
— На знак паглядзіце!!!
— Палова, інспектар, —
Прамовіў вадзіцель.
— Дык мы ж, інспектар,
Тут едзем удвух.
Калі падзяліць —
Не нарушылі рух…
— Вы тады зараз мне
Штраф заплаціце!
А колькі з каго —
Між сабой падзяліце!

Расхваляваўся

— Што хвалюешся, сусед?
Скажы, у чым прычына?
Не бурчы, як стары дзед…
— Баюся за машыну…
— А што здарылася з ёй?
Можа дзе паломка?
— Не… Паехала на ёй
З сяброўкаю жонка…
Міколай Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии