Слухайце і рабіце высновы самі

0

Сябар расказваў, што слухаў “Свабоду”. Ад таго часу, калі “варожыя” галасы “глушылі”, неяк ужо і забыўся пра гэта радыё. Удакладніце, калі ласка, дзе зараз яго можна пачуць. Адам Санько

Зараз самабытных карэспандэнтаў гэтага радыё можна пачуць на наступных кароткіх хвалях і частотах: з 6 да 8 гадзін раніцы — на хвалях 49 м (частоты 6105 кГц, 6120 кГц), з 18 да 20 гадзін — на хвалях 41 м  (7270 кГц) і 31м (9725 кГц), з 20 да 22 гадзін — на хвалях 49 м (6050 кГц, 6105  кГц), з 22 да 24 гадзін — на хвалях 49 м (5995 кГц) і 31 м (9405 кГц). “Свабода” трансліруецца таксама і на сярэдніх хвалях (490 м ці 612 кГц).
З задавальненнем пазнаёмімся з уражаннямі нашых чытачоў ад гэтых рэпартажаў. Дасылайце свае лісты — чакаем.

Аддзел пісем

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии