Лідэр кампаніі «Гавары праўду» наведаў Слуцк

1

Уладзімір Някляеў, паэт і празаік, лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду», 20 красавіка сустрэўся са слуцкімі прадпрымальнікамі, якія працуюць на міні-рынку па вуліцы Сацыялістычнай і на цэнтральным рынку, і распытаў іх пра надзённыя праблемы.

У размове з карэспандэнтам «Кур'ера» Уладзімір Някляеў распавёў пра нагоду свайго візіта: «Я прыехаў, каб пагаварыць па праўдзе з тымі людзьмі, якія хочуць па праўдзе жыць».

Слуцкія прадпрымальнікі агучылі госцю праблему адсутнасці Закона аб малым і сярэднім бізнесе. У сваю чаргу, лідэр кампаніі паабяцаў юрыдычную дапамогу, калі такая прадпрымальнікам спатрэбіцца.

Реклама

«Чым далей ў глыбінку, тым праблемы вастрэй і жыццё цяжэй, — рэзюмаваў Уладзімір Някляеў. — Мэта нашай кампаніі - абудзіць у людзях актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамагчы ім».

Таццяна Гусева

КНІГА АД АЎТАРА. Сваю кнігу вершаў “Кон” з пажаданнямі і асабістым аўтографам паэт Уладзімір Някляеў падарыў усім жадаючым.
КНІГА АД АЎТАРА. Сваю кнігу вершаў «Кон» з пажаданнямі і асабістым аўтографам паэт Уладзімір Някляеў падарыў усім жадаючым.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Павел
Павел
21 апреля 2010 18:57

…а пасля сустрэчы з «лідарам» такая дапамога (юрыдычная) ім спатрэбіцца))))