У Язылі будуецца новая царква

0

Жыхары вёскі Языль вырашылі на свае грошы аднавіць разабраную ў 1950 годзе Спаса-Прэабражэнскую царкву.

«Будуем царкву на народныя грошы, — гаворыць айцец Георгій. — Але сёння якія грошы у вясковых людзей. Атрымлівалі дапамогу ад прадпрымальнікаў. Паступленні не значныя, таму будаўніцтва завершым не скора».
Некалі насупраць Спаса-Прэабражэнскай царквы была сямігадовая школа, у якой вучыўся і я. Хадзіць нам, школьнікам, да царквы забаранялі.
Аднойчы каля царквы з’явіліся дзве грузавыя машыны. З адчыненых варот бацюшка Шаламіцкі і яшчэ двое памочнікаў выносілі іконы і іх абклады. Клас узарваўся поклічам: «Закрываюць!» Без званка на перапынак вучні пабеглі да царквы. Многія з іх сталі хапаць царкоўную маёмасць. Тады з машыны ўкралі крыж, якім карыстаўся бацюшка ў час споведзі. Пазней ён хадзіў па вёсках, спадзяваўся знайсці прапажу. Крыж быў у аднаго з маіх аднакласнікаў.
Скора з царквы знялі крыжы і аб’явілі, што тут будзе калгасны клуб. Каб заахвоціць людзей культурай, прывезлі кінафільм і дэманстравалі бясплатна. Пасля сеанса аб’явілі танцы.
На баяне іграў Ваня Басакераў. Доўга ніхто не асмельваўся танцаваць. Калі музыкант зайграў «Цыганачку», Таня Зайцава не ўтрымалася. Са словамі: «Прасці нас, Госпадзі!" — яна выйшла на круг. Так царква стала вясковым клубам…
Сёння людзі самі аднаўляюць страчанае.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

ДАВЕДКА «КУР'ЕРА». Спаса- Прэабражэнская царква была пабудавана ў 1896 годзе. У 1937 — закрыта. Пад час нямецкай акупацыі богаслужэнне аднавілі. У 1950 годзе царкву зноў закрылі і разабралі.

Будуюць людзі царкву ў Язылі
Будуюць людзі царкву ў Язылі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии