Случчане смуткуюць разам з Польшчай

0

У парафіі святога Антонія, што ў Слуцку, 10 красавіка адбылася святая імша па палякам, якія загінулі ў авіякатастрофе каля Смаленска.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «Кур'ера» айцец Алексій, настаяцель парафіі, прыхаджане касцёла выказвалі свае глыбокія спачуванні. «Яны і зараз моляцца за загінулых і іх сем'і», — дадаў святар.
Тадэвуш Кандрусевіч, архі-епіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы на Беларусі, 14 красавіка тэлефанаваў у парафію святога Антонія і прыняў спачуванні ад мясцовых вернікаў, якія будуць перададзеныя ў Польшчу.
«Мяне кранула і тое, што жыхары Слуцка, якія не з’яўляюцца прыхаджанамі касцёла, гаварылі, што адчуваюць боль і смутак ад вялікай трагедыі, якую перажывае польскі народ, — сказаў айцец Алексій. — Шчыры дзякуй ім за гэта».

Аддзел навін

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии