Салігорскія зоркі ўзыходзяць над Беларуссю

0

Таццяна Савіцкая і Кацярына Міхайлава прадставяць Салігорскі раён на рэспубліканскім конкурсе юных талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

Пуцёўку на ўдзел у творчым марафоне, які пройдзе 15−17 красавіка ў Мінску, Таццяна і Кацярына атрымалі, стаўшы пераможцамі другога, абласнога, этапа конкурсу.
Таццяна Савіцкая, выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча, прадэманструе свае вакальныя дадзеныя. Дзяўчына, падабраўшы складаны і незвычайны рэпертуар, ужо пераўзышла восем канкурэнтаў.
Лепшай у адной з самых складаных намінацый стала і адзінаццацікласніца Кацярына Міхайлава, навучэнка Салігорскай мастацкай школы. Для яе гэта першы крок на шляху ў прафесію. Дзяўчына збіраецца стаць дызайнерам, і калі атрымае перамогу на заключным этапе, магчыма, без экзаменаў будзе залічана ў ВНУ.

Аддзел навін

Реклама

ДАВЕДКА КУР’ЕРА. У трэцім этапе Рэспублiканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» прымуць удзел каля 600 чалавек з усiх рэгiёнаў краiны. Спаборнiчаць яны будуць у 12 намiнацыях: эстрадныя спевы; народныя спевы; аўтарская песня; размоўны жанр; сучасны танец; жывапiс i графiка; скульптура; дызайн; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; фатаграфiя; сацыяльная рэклама; рэжысура масавых свят, тэатралiзаваных прадстаўленняў i шоу-праграм.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии