Замалёўкі з натуры

0

Спадабалася

— Паглядзі, які купіла
Сабе капялюшык!
Бачыш: дзюбка, хвосцік, мілы,
Трэба зрабіць вушкі…

Падабаецца?
— А як жа,
Сэрца маё, Рыта, —
Муж лагодна жонцы кажа, —
Вось каб твар закрыты…
— А навошта гэта трэба?
— Каб не бегала да Глеба!

Апошні крык моды

Прадаўшчыца ў магазіне
Растлумачвае жанчыне:
— З вамі прыйдзем мы да згоды. Гэта ж крык апошні моды!
Гэта рэч, якой няма!
Я ўзяла б яе сама!
Супыніла пакупніца
На паўслове прадаўшчыцу:
— З гэтай моды будзе крык,
Як пачуе мой мужык,
Колькі гэта рэч каштуе…
Ды й мяне хто паратуе?

Реклама

Аб грыпе

— Ты казаў свінячы грып
Схапіў у Хаўронні?
— Гэта так было, Архіп.
Жонка й зараз стогне…
Запрасіла з жонкай нас
Хоўра на хаўтуры:
Было шмат свіных каўбас,
Мяса, былі куры…
— Мо курыны гэта грып,
Але не свінячы?
— Мо, — згадзіўся і Архіп, —
А хто ж яго бачыў?
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии