Шэдэўры з металалома

0

“Стыхія і вобраз” – так называецца выстава работ маладога скульптара Валерыя Малахава, якая нядаўна адкрылася ў Любанскім дзяржаўным музеі Народнай славы.

Выстава незвычайная, бо матэрыялам для твораў майстра з’яўляецца… металалом, якога поўна на любой звалцы.
Што тычыцца аўтара, то родам ён з суседняга Салігорска. Свае першыя крокі ў творчасці Валерый Малахаў рабіў у выяўленчай студыі, якая дзейнічае пры гарадскім Палацы культуры. Пасля школы хлопец паступаў у Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў. На трэці раз яму гэта ўдалося. Ён паспяхова скончыў скульптурнае аддзяленне  мастацкага факультэта.
“Працаваць з такім вось матэрыялам я паспрабаваў яшчэ падчас вучобы, — расказвае малады салігарчанін. – Паспрабаваў- і мне спадабалася. З аднаго боку, гэта не патрабуе шмат матэрыяльных затрат. Ды і маштаб для работы можна выбраць самы буйны. З другога ж боку, мяне вельмі захапіла магчымасць рабіць мастацкія творы з глыбокім філасофскім сэнсам са звычайных, здавалася б, рэчаў”.
Валерый Малахаў удзельнік многіх сталічных выстаў. Самая, напэўна, вядомая работа Валерыя Малахава – яго дыпломная скульптура “Вандруючы кароль”. Сёння гэты рамантычны і казачны персанаж са зварнога металу ўпрыгожвае адно з перакрыжаванняў вуліц роднага аўтару Салігорска. На выставе дэманструецца дзесятак твораў аўтара – “Вада”, “Паветра”, “Агонь”, “Даспехі дракона”, “П’ета”, “Блудны сын”, “Францыск Скарына” і другія.

Сяргей Квіткевіч

Реклама

СКУЛЬПТАР. Валерый Малахаў падчас прэзентацыі выставы сваіх работ у Любанскім дзяржаўным музеі Народнай славы. Фота: Сяргей Квіткевіч
СКУЛЬПТАР. Валерый Малахаў падчас прэзентацыі выставы сваіх работ у Любанскім дзяржаўным музеі Народнай славы. Фота: Сяргей Квіткевіч

“Даспехі дракона”. Фота: Сяргей Квіткевіч
“Даспехі дракона”. Фота: Сяргей Квіткевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии