Будзем здаровы

0

Віншуючы, расставаючыся, мы часцей за ўсё жадаем адзін аднаму здароўя. Не хварэць, не кашляць, а астатняга дабівацца! Каб было менавіта так, адны ідуць да ўрача, іншыя прытрымліваюцца сваіх рэцэптаў. Магчыма, некаторыя з іх будуць карыснымі і для нашых чытачоў.

Анастасія, студэнтка медкаледжа (Слуцк):
— Я вырасла ў вёсцы, на прыродзе. Таму з дзяцінства хадзіла босаю, па расе, купалася. Стараюся быць бліжэй да прыроды.

Анастасія

Реклама

Марына Валер’еўна, загадчыца склада (Слуцк):
— Змагацца са шкоднымі звычкамі, умець трымаць бадзёры настрой. Іду на работу здаровая і шчаслівая.

Марына Валер'еўна

Аляксей Рыгоравіч, 63 гады (Салігорск):
— Не сядзіце дома, склаўшы рукі. Не курыце і не піце гарэлку залішне. Калі няма сотак і дачы — ёсць зона адпачынку. Ідзіце займацца фізкультурай.

Аляксей Рыгоравіч

Вольга Сяргееўна, маладая мама (Салігорск):
— Быць здаровай мамай — гэта болей радасці і вясёлых усмешак. У наш час абавязкова, каб з работы муж прыходзіў цвярозым.

Вольга Сяргееўна

Феня Пятроўна, 79 гадоў (Салігорск):
— Не фатаграфаваць, няма на гэта дазволу ад бацюшкі. А на ваша пытанне адкажу: жывіце ў згодзе з Богам.
Калі мне было сем гадоў, сталінцы забралі бацьку і са стала прыхапілі Біблію. Дзесяць гадоў ён правёў у Камсамольску-на-Амуры, выжыў. Ад Бібліі не адцураўся. Пражыў сто гадоў. Я пражыву столькі, чаго і вам жадаю.

Апытваў Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии