Хрыстос Уваскрос!

0

Светлае Хрыстова Ўваскрасенне з’яўляецца найвышэйшым, выключна радасным і ўрачыстым з шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Уваскрасеннем госпада Езуса Хрыста з мёртвых закончыўся Богачалавечы подзвіг уратавання, узнаўлення чалавека, здзейснілася перамога над грахом і яго вынікам — смерцю. Таму і радуецца так душа хрысціяніна ў Вялікдзень. Гэтае свята мае багаты духоўны сэнс і ачышчальную моц.

Няхай Уваскрослы Хрыстос ажыўляе ў нас веру ў перамогу любві, дабра і праўды і дадае нам сілы ў пакананні жыццёвых клопатаў, каб мы маглі дзяліцца той радасцю, якая выплывае з таямніцы Ўваскрасення, з роднымі і блізкімі, знаёмымі і сябрамі. Няхай Марыя Маці надзеі агарняе Сваёй апекай.

Реклама

Усіх запрашаем на пасхальныя набажэнствы, якія будуць адбывацца згодна з раскладам:

1 красавіка. Вялікі чацвер
Святая Імша — 18.00

2 красавіка. Вялікая пятніца
Крыжовы шлях — 17.30
Літургія Вялікай Пятніцы — 18.00

3 красавіка. Вялікая субота
Літургія Вялікай Суботы — 18.00
Пасля Святой Імшы распачнецца начное чуванне.

4 красавіка. Вялікдзень
Урачыстая Святая Імша (Рэзурэкцыя)
Святая Імша — 15.00

5 красавіка. Вялікодны панядзелак
Святая Імша — 18.00

Асвячэнне вялікоднай ежы адбудзецца ў Вялікую Суботу ў 8.00, 13.00 і пасля вячэрняй Святой Імшы.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии