Уладзімір Някляеў у гасцях у гімназістаў

0

Салігорскую гімназію № 2 наведаў вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які сустрэўся з вучнямі і настаўнікамі.

Сустрэча адбылася 25 сакавіка ў тэатральнай зале. Спачатку вучні нясмела задавалі свае пытанні паэту. Але пасля некалькіх артыстычна прачытаных вершаў стасункі паміж паэтам і вучнямі сталі сяброўскімі, а пытанні пасыпаліся, як з развязанага мяшка. З дыялогу паміж паэтам і вучнямі можна было зразумець, што школьнікі цікавяцца сучаснай беларускай літаратурай, ведаюць многіх паэтаў.
Свае пытанні дзеці стараліся задаваць па-беларуску, што не зусім атрымлівалася. Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Някляеў сказаў: «Нядаўна я сустракаўся cа студэнтамі ліцэя ў Парыжы. Ні адзін з іх не сказаў, што не ведае французскай мовы. Вось вы, беларускія школьнікі, адкажыце для сябе на пытанне, чаму не валодаеце роднай мовай?»
На сустрэчы было многа кветак, якія дзеці ўручылі паэту. У адказ Уладзімір Някляеў падарыў гімназіі тэлевізар.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама


0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии