Тры новыя магазіны з’явяцца ў Любані

0

Любанскае раённае спажывецкае таварыства мае намер разгарнуць сёлета ў райцэнтры будаўніцтва адразу трох новых магазінаў.

Аб гэтым паведаміў Мікалай Корбут, старшыня праўлення Любанскага спажывецкага таварыства. Паводле яго слоў, першы гандлёвы аб’ект — магазін будматэрыялаў пачнуць ўзводзіць, як толькі адтае глеба. Новая гандлёвая кропка плошчай 480 квадратных метраў вырасце ў раёне гарадскога рынку — на месцы знесенага старога мяснога павільёна.
Другі магазін, па продажу харчовых тавараў, размесціцца у новым мікрараёне, дзе апошнім часам узведзена некалькі шматпавярховых дамоў МЖБК. Гэты мікрараён абслугоўвае зараз невялікая гандлёвая кропка плошчай трыццаць квадратных метраў. Плошча новага магазіна будзе 160 «квадратаў».

Абвешчаны тэндэр і на ўзвядзенне трэцяга магазіна. Ён, як перакананы у спажывецкім таварыстве, ні па ўтульнасці, ні па свайму аснашчэнню не саступіць, сталічным супермаркетам. Гэтая гандлёвая кропка абяцае стаць сапраўдным упрыгожваннем цэнтра Любані. Менавіта там яе і пабудуюць: на пустцы, што ўтварылася пасля зносу старога будынка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Узвядзенне гандлёвага аб’екта плошчай у 1000 кв. метраў намечана распачаць у канцы гэтага года і завяршыць у наступным.

Реклама

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии