Сустрэліся паэты

0

Нядаўна ў клубе самадзейных паэтаў «Арэскія вытокі», што існуе пры Старадарожскай раеннай бібліятэцы, адбылася сустрэча з членамі мясцовагага маладзёжнага літаб'яднання «Першацвет».

На сустрэчу прыйшлі самадзейныя паэты Старадарожчыны са стажам: Марыя Захарава, кіраўнік клуба «Арэскія вытокі», Нэлі Астрэйка, мясцовы журналіст, Аркадзь Пенязь, воін-інтэрнацыяналіст, прапаршчык у адстаўцы, і іншыя. Свае вершы прачыталі 11 членаў «Першацвета». Яны таксама задавалі пытанні сваім старэйшым калегам. Па водгуках Алены Лапанік, вядучай сустрэчы, на працягу дзвюх гадзін вялася зацікаўленая размова.

Уладзімір Вашкевіч

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии