Масавая Вербніца

0

Не меней дзвюх тысяч чалавек прынялі ўдзел у набажэнстве ў Свята-Касмадаміянаўскай царкве ў мінулую нядзелю, якая звалася па праваслаўнаму каляндару Вербнай. Большасць прыха- джанаў трымалі ў руках пучкі галінак вярбы з «коцікамі» або іншых, ужо «зачатых» ростам дубчыкаў, перавязаных яркімі стужачкамі.

Тры гадзіны, пакуль ішла служба ў храме, (а малітоўная зала была паўнюткая) у двары сотні людзей чакалі асвячэння вербаў. Яе правёў спярша ў зале, а затым і ў двары айцец Аляксандр пад вясёлы гоман званоў на званіцы. На вачах многіх удзячных вернікаў набягалі слёзы радасці і любові, а твары бабуль маладзелі і святлелі. Яны будуць захоўваць свае вербы ў кутку за абразом на працягу года — як ганаровую святыню.

Мікалай Барысевіч

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии