Запрашаем на дзень «Кур’ера»

0

Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі «Кур’ер», які адзначае 10-годдзе свайго штотыднёвіка, вырашыў зрабіць чытачам газеты фірмовы прэзент. У Маладзёжным цэнтры г.Слуцка ў аўторак, 30 сакавіка 2010 года, адбудзецца канцэрт, які абяцае зачараваць прысутных як узроўнем майстэрства выканаўцаў, так і разнастайнасцю праграмных нумароў.

Рэдакцыйны калектыў газеты не рабіў стаўку на тое, каб у якасці слухачоў была папярэдне абраная аўдыторыя. Мы вырашылі сваё запрашэнне адрасаваць усім чытачам, рэкламадаўцам, распаўсюджвальнікам газеты, тым, хто сёння кіруе прадпрыемствамі, хто на іх працуе.

Чакаем, шаноўныя, вас у зале Маладзёжнага цэнтра. А вас у сваю чаргу чакае там дзвюхгадзінная канцэртная праграма, пад час якой прагучаць: джазавыя кампазіцыі, выступленні салістаў эстрады, паказальныя нумары юных выканаўцаў. Прыходзьце — не пашкадуеце.
Да сустрэчы ў аўторак, 30 сакавіка, у 18 гадзін у зале Маладзёжнага цэнтра г.Слуцка.

Реклама

Рэдакцыя «Кур’ера»

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии