Вернем славу Слуцкаму тэатру

1

Напрыканцы сакавіка тэатралы ўсяго свету адзначаюць сваё свята — Дзень тэатра. Хтосьці сказаў:"Жыццё — гэта вялікая сцэна, і мы на гэтай сцэне акцёры".

У 2011 годзе Слуцкаму народнаму тэатру споўніцца 50 год — залаты юбілей. З якімі ж поспехамі падыходзіць да юбілея тэатр? На жаль, апошнія 10 год тэатральнае жыццё на Случчыне прыйшло ў заняпад.
Пасля таго, як калектыў пакінуў таленавіты рэжысёр Аляксандр Салавей, тэатр «занядужыў». За апошнія 10 год было пастаўлена толькі 3 спектаклі рознымі рэжысёрамі. Мабыць, доўга ў народнага тэатра не будзе такога апантанага, нават часам фанатычнага рэжысёра…
А быў час, калі мы ставілі на год па два спектаклі: адзін — для дарослых, другі - для дзетак. Ішлі спектаклі па тры, а то і па чатыры разы ў месяц толькі ў горадзе. А колькі разоў мы выязджалі са спектаклямі ў вясковыя дамы культуры! Ды што там казаць, Слуцкі народны тэатр станавіўся неаднаразова лаўрэатам міжнародных фестываляў. Прыбалтыка, Украіна, Масква, Фергана, Коканд… Гэта далёка не ўся геаграфія, дзе з удзячнасцю сустракалі наш тэатр.
Вялікая заслуга ў гэтым рэжысёра Аляксандра Салаўя і артыстаў тэатра: Галіны Бабаджанавай, Зінаіды і Казіміра Заяц, Уладзіміра Івановіча, Юрыя Крывадубскага, Ганны Сырэц, Наталлі Корзун, Тамары і Андрэя Каранюхіных, Ўладзіміра Машко, Святланы Масквіной і другіх артыстаў і рэжысёраў, хто стаяў ля вытокаў тэатральнага мастацтва ў горадзе Слуцку.
Чаму б адміністрацыі раёна, нашаму «міністэрству культуры» не вярнуць тэатру імя Галубка былую славу і даць нам, старэйшаму пакаленню, выйсці на сцэну каб, можа, у апошні раз сыграць «Паўлінку» або «Вечар» ці паставіць новы спектакаль, прысвечаны 50-годдзю тэатра?
Хочацца сабраць у зале ўсіх тых, хто стаяў ля вытокаў народнага тэатра і хто аддаў сцэне не адзін дзесятак год свайго жыцця.
Яшчэ раз віншую іх з наступаючым святам — сусветным Днём тэатра.
З павагай да Вас,

Мікалай Каранюхін, артыст народнага тэатра

Реклама

НАРОДНЫ ТЭАТР. Зінаіда Заяц і Уладзімір Івановіч - акцёры Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка - у спектаклі “Паўлінка” (рэжысёр Аляксандр Салавей), які доўгі час быў візіткай калектыва. Фота з архіва тэатра
НАРОДНЫ ТЭАТР. Зінаіда Заяц і Уладзімір Івановіч — акцёры Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі імя У. Галубка — у спектаклі «Паўлінка» (рэжысёр Аляксандр Салавей), які доўгі час быў візіткай калектыва. Фота з архіва тэатра

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Светлана
Светлана
15 декабря 2012 17:16

Странно, что статья попалась на глаза только сейчас… Спасибо Николаю Коренюхину за статью о нашем Театре!!! К сожалению Юбилей Театра так и остался незамеченным руководством города!!! Стыдно должно быть…