Паэт створыць этнаграфічны музей

0

Беларускі паэт и вучоны Кастусь Цвірка мае намер стварыць этнаграфічны музей у роднай вёсцы Зялёная Дуброва што на Старадарожчыне.

Гадоў 15 назад Канстацін Аляксеевіч прыдбаў хату на радзіме ў якасці дачы.
Тады ж стаў збіраць рэліквіі, якія б апавядалі пра жыццё роднага паселішча. Сярод іх рушнікі, посцілкі, іншыя рэчы мясцовых майстроў, каска савецкага салдата, бязмен, маслабойка, ступа для вырабу круп і іншае. Збірае паэт таксама фотаздымкі ўсіх жыхароў вёскі.
«Я мару стварыць у роднай вёсцы своеасаблівы музей, які б расказваў пра гісторыю Зялёнай Дубравы, — расказвае Канстацін Аляксеевіч. — Недалёка адсюль знаходзіцца возера Скачальскае, куды любіць наязджаць моладзь са Слуцка, Старых Дарог. Яна, як і жыхары навакольных вёсак, цікавіцца маімі экспанатамі. Сапраўды, хто з маладых ведае, што пасля Вялікай Айчыннай вайны у нашых вёсках аралі на валах. А ў мяне ёсць ярмо для запрэжкі гэтай жывёлы. Тут жа кросны, калёсы на жалезных шынах паверх драўляных колаў, шмат іншага цікавага. Думаю, музей будзе запатрабаваны».

Яўген Валін

Реклама

КАЛЕКЦЫЯ ПАЭТА. Кастусь Цвірка са сваімі экспанатамі. Фота: Яўген Валін
КАЛЕКЦЫЯ ПАЭТА. Кастусь Цвірка са сваімі экспанатамі. Фота: Яўген Валін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии