На Старадарожчыне Арлова сустрэлі спектаклем

0

Пісьменнік Уладзімер Арлоў і бард Зміцер Бартосік былі ўражаныя сустрэчай са старшакласнікамі вёскі Горкі Старадарожскага раёна. Творцы прыязджалі на Старадарожчыну 17 сакавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Як паведаміў для сайта budzma.org Уладзімер Арлоў, у школе іх запрасілі на тэатральны выступ школьнага фальклорнага ансамбля, як і паказаў у школьным музеі інсцэніроўку абраду беларускіх народзінаў.

Наступныя сустрэчы творцы зладзілі ў Старых Дарогах. Зміцер Бартосік выступіў перад навучэнцамі СШ №2, а Уладзімер Арлоў – перад вучнямі СШ № 3. Выхаванцы гэтай школы праявілі сябе цікаўнымі і задалі больш за трыццаць пытанняў. Пераможцам конкурса ад Уладзімера Арлова на самае цікавае пытанне стала Вікторыя Жалдак. Яна атрымала сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і кнігу Арлова “Імёны Свабоды”.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии