Я задаволены, што з’яўляюся вашым чытачом

0

Паважаныя спадары і спадарыні!
Дзесяцігадовы юбілей «Кур'ера» — вельмі важная падзея ў жыцці вашай цікавай, папулярнай і вельмі патрэбнай для людзей газеты.

Ваш журналісцкі калектыў складаецца з хлопцаў і дзяўчат творчых, удумлівых, эрудыраваных, якія разумеюць палітычную лінію дзяржавы, маюць пачуццё гумару і жарту. Я задаволены, што ўжо 7 гадоў з’яўляюся вашым чытачом.
Хацелася, каб вы былі меней сур’ёзнымі, каб з больш вясёлым настроем і толькі аптымістычна глядзелі на сённяшні свет, каб больш радаваліся аўтарытэту і папулярнасці газеты.
Адначасова лічу патрэбным выказаць некалькі пажаданняў. Нядрэнна было б, каб яна выходзіла два разы на тыдзень. Мне вядома, што многія чытачы цікавяцца матэрыяламі пра мінулае нашага краю і краіны, накшталт тых артыкулаў, якія мы атрымліваем ад спадароў Міхася Тычыны, Ігара Ціткоўскага і іншых. Раён распаўсюджвання газеты з’яўляецца пераважна сельскагаспадарчым — мне здаецца (мажліва, я памыляюся), што патрэбна больш матэрыялаў пра праблемы сельскай гаспадарцы рэгіёну.
Яшчэ раз віншую ўсіх з 10-годдзем! Жадаю квітнець і маладзець прэстыжу газеты, каб усе вы, хто мае да яе дачыненне, маладзелі душой!

З павагай, Аляксей Андрэевіч Новік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы дырэктар Сяражскай школы Слуцкага раёна

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии