«Каларыт» адсвяткаваў юбілей

0

Народны ансамбль «Каларыт» адзначыў 30-гадовы юбілей. На канцэрт, прысвечаны гэтай падзеі, 12 сакавіка сабраліся салігорскія прыхільнікі калектыву, а таксама госці з Расіі, Прыбалтыкі, Украіны.

У гэты дзень у зале Салігорскага дома культуры назіраўся аншлаг, якому маглі б пазайздросціць нават сталічныя артысты. «Як не напіцца ўдоваль крынічнай вады, так не наслухацца песен ад „Каларыта“», — падзяліўся сваёй думкай адзін са слухачоў у зале.
Калі казаць аб самім ансамблі, то адным са складаючых поспеху калектыву можна лічыць той факт, што на працягу існавання «Каларыта» яго бяссменным мастацкім кіраўніком з’яўляецца адзін чалавек — Таццяна Якуніна. Многія з удзельнікаў калектыву называюць яе сваёй маці.
«Я закончыла музыкальнае вучылішча ў горадзе Вялікі Усцюг і летам паехала ў госці да сваёй знаёмай, якая жыла ў маленькім тады горадзе Салігорску, — распавядае пра сябе Таццяна Якуніна. — Прыехала ў госці, а засталася назаўсёды. За 30 гадоў мяняліся людзі ў калектыве, моладзь ехала ў сталіцу, але «Каларыт» жыў, папаўняўся новымі спявакамі. А ў 1994 годзе ансамбль атрымаў ганаровае званне «Народны».

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

МАСТАЦКІ КІРАЎНІК. Таццяна Якуніна прымае падарункі і віншаванні. Фота: Уладзімір Амяльчэня
МАСТАЦКІ КІРАЎНІК. Таццяна Якуніна прымае падарункі і віншаванні. Фота: Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии