У падарунак ад «Кур'ера» — канцэрт

0

Шаноўныя чытачы! Як і правядзенне штогадовага анкетавання, у нашай практыцы ўжо сталі добрай традыцыяй сустрэчы рэдакцыі са сваімі прыхільнікамі. Але гэты год, калі краіна будзе адзначаць 65-ую гадавіну Вялікай Перамогі, па свойму асаблівы і для развіцця «Кур'ера». Хаця б ужо з той нагоды, што мы са сваім чытачом вядзём сумесны дыялог цэлае дзесяцігоддзе — пагадзіцеся, гучыць прывабліва…

Юбіляры звычайна прымаюць падарункі. Аднак «Кур'ер» вырашыў сам зрабіць у гэты юбілейны год сваім надзейным суразмоўцам невялікі прэзент: менавіта для нашых чытачоў 30 сакавіка ў Маладзёжным цэнтры г. Слуцка адбудзецца канцэрт джаз-аркестра Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў. На працягу дзвюх гадзін вы атрымаеце найвялікшую асалоду ад выступлення юных талентаў нашага рэгіёна.
Уваход свабодны. Пачатак у 18 гадзін. Запрашаем!

Рэдакцыя «Кур'ера»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии