Сямейныя замалёўкі

0

Лепшы падарунак

— Дазволь даведацца, Алёна,
Твой хутка будзе дзень анёла?
Дай зараз нейкі мне напрамак,
Каб не губляў я час свой дарма!

— О, мой каханенькі, міленькі!
Для гэтых вушачак маленькіх,
Для шыйкі, пальчыкаў прыгожых
Не пашкадуй, каханы, грошай!
— Нічога не шкада для мілай!
Шмат накупляю табе… мыла!

Разумнае выйсце

— Кузьма, а цёшча да мяне
На тыдні два разы прыходзіць…
Калі прыйшла, гуляй ! Дык не!
Размовы розныя заводзіць.
І зразумеў я з тых размоў,
Што ёй у нас не вельмі добра…
І сёння вось прыйшла ізноў,
У акулярах… нібы кобра…
Вось я з той хаты да цябе!
Што мне рабіць? Падай параду!
Бо бачу: не туды грабе,
Я сам не дам, напэўна, рады.
— А жонка слухае яе?
— Вядома ж, маці, што лапоча…
— Табе парады вось мае:
Пакуль не позна — змяні цёшчу!
Мікола Мельнікаў

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии