Самай старой случчанке — 107 гадоў

0

Старэйшая жыхарка Случчыны — Таццяна Мароз з вёскі Танежыцы, якая нарадзілася 1 ліпеня 1902 года. Увогуле большасць доўгажыхароў у нашым рэгіёне менавіта жанчыны.

Па звестках на 1 сакавіка гэтага года на случчыне пражывае чатыры жыхары ва ўзросце ад ста гадоў і старэйшыя (усе яны жанчыны). Як паведаміў карэспандэнту «Кур'ера» Віталь Бойка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адзінаццаць случчан ў гэтым годзе адзначаць 95-годдзе, а 94 чалавекі - 90-годдзе. Самай старой жыхаркай Случчыны супрацоўнікі ўпраўлення лічаць Надзею Клыга, якая пражыла 110 гадоў, і пайшла ў лепшы свет у 2008 годзе. Яе рэкорд пакуль не перасягнуты.

Таццяна Гусева

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии