Конкурс аркестраў

0

Лепшыя духавыя аркестры Салігорскага района ўвойдуць у зводны аркестр Мінскай вобласці, які, як плануецца, выступіць на свяце «Шчаслівы май», прысвечаным 65-й гадавіне Перамогі.

Журы з вядомых у Беларусі музыкантаў ажыццяўляла адбор на аглядзе-конкурсе духавых аркестраў раёна, які адбыўся 27 лютага ў зале Салігорскай музычнай школы. На сцэне выступалі ўзорны духавы аркестр Салігорскай музычнай школы, духавы аркестр Салігорскага Дома культуры і духавы аркестр Дома культуры гарадскога пасёлка Чырвоная Слабада. Усе калектывы ацэнены як высокапрафесійныя, але свой выбар журы зробіць крыху пазней.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии