Жыхарам рэгіёна прапанавалі гаварыць праўду Адміністрацыі Прэзідэнта

0

Паштоўкі са слоганам на расійскай мове «Говори правду», якія атрымалі на мінулым тыдні жыхары Слуцка і Салігорска, прапануецца накіроўваць у Адміністрацыю Прэзідэнта.

«Если вы знаете правду о важной проблеме, расскажите её сейчас. О проблемах нужно говорить, чтобы их можно было начать решать», — з такім заклікам звяртаюцца да беларусаў у паштоўцы. Гэтыя паштоўкі, выпушчаныя накладам 200 тысяч, — першая ініцыятыва грамадзянскай агульнанацыянальнай кампаніі «Гавары праўду».

Як паведамляе сайт беларускай службы радыё «Свабода», яе лідэрам выступіў Уладзімір Някляеў, паэт і грамадскі дзеяч, лаўрэат дзяржаўнай прэміі. Ініцыятары кампаніі — творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны. «Распачатая намі кампанія не з’яўляецца палітычнай. Гэта маральная акцыя», — сказаў Уладзімір Някляеў на прэзентацыі кампаніі, якая адбылася 25 лютага ў мінскім гатэлі «Краун Плаза». Паводле сайта газеты «Наша Ніва», мэтай кампаніі Някляеў назваў данясенне да беларускага грамадства рэальнага становішча ў краіне. Сярод першых ініцыятываў грамадзянскай кампаніі - данясенне праўдзівай сітуацыі, якая склалася з беспрацоўем.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии