Шведка зняла дакументальны фільм пра салігорскіх шахцёраў

0

Журналіст і фатограф са Швецыі Марыя Содэрберг зняла кароткаметражны дакументальны фільм пра жыццё горада беларускіх гарнякоў. Назва фільма — «49» — аўтар абрала невыпадкова, бо, па неафіцыйных звестках, сярэдняя працягласць жыцця салігорскіх шахцёраў - 49 гадоў. Столькі ж гадоў споўнілася і аўтару фільма.

«У Салігорску ў мяне заўсёды ўзнікае адная і тая ж паралель — паралель з вайною. Выклікана гэта тым, што на вуліцах горада гэтак мала старых мужчын», — кажа Марыя Содэрберг у сваім фільме. Прэзентацыя фільма адбылася нядаўна ў Стакгольме на семінары аб умовах працы гарнякоў.

Па меркаванню шведскай журналісткі, якая шмат разоў наведвала нашу краіну, менавіта ў Салігорску можна паглядзець, як адчувае сябе ўся Беларусь. «Я маю на ўвазе эканамічную сітуацыю, — сказала Марыя Содэрберг у інтэрв'ю „Шведскаму радыё“. — Дык вось, у Салігорску, нягледзячы на глабальны фінансавы крызіс, не было масавых звальненняў, хоць колькасць занятых на вытворчасці і скарацілася ў апошні час.
З іншага боку — у Салігорску вельмі моцны Незалежны прафсаюз, і сітуацыя, напрыклад, з грамадзянскімі свабодамі ды правамі, на мой погляд, лепш, чым наогул па краіне».

Реклама

Аддзел навін

ГЕРОЙ СТУЖКІ. Аўтар фільма (на фота ў цэнтры) у сям'і салігарчаніна Мікалая Шэшкі (справа), які ў мінулым быў шахцёрам трэцяй рудакопні "Беларуськалія". Фота: з блогу dyk-by.livejournal.com
ГЕРОЙ СТУЖКІ. Аўтар фільма (на фота ў цэнтры) у сям'і салігарчаніна Мікалая Шэшкі (справа), які ў мінулым быў шахцёрам трэцяй рудакопні «Беларуськалія». Фота: з блогу dyk-by.livejournal.com

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии